Пошук

Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (ANSA)

Пантыфік: маліцца аб дары міру для Украіны і Блізкага Усходу

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 8 мая 2024 года ў Ватыкане, Францішак заклікаў маліцца аб дары міру праз заступніцтва Панны Марыі і святога Станіслава.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Я заклікаю ўсіх прасіць аб заступніцтве Марыі, каб Пан адарыў мірам увесь свет, асабліва дарагія і змучаныя Украіну, Палесціну, Ізраіль і М’янму. Асабліва давяраю нашай Маці моладзь, хворых, пажылых людзей і маладажонаў, якія сёння прысутнічаюць тут, і заклікаю ўсіх на працягу мая адкрыць каштоўнасць малітвы святога Ружанца”, - сказаў Папа.

Вітаючы пілігрымаў з Польшчы, Пантыфік згадаў пра літургічны ўспамін святога Станіслава, біскупа і мучаніка, нябеснага заступніка гэтай краіны. “Святы Ян Павел ІІ пісаў пра яго, што з нябёсаў гэты святы заўсёды падзяляў пакуты і надзею вашага народа, дапамагаючы яму выжыць, асабліва ў часы Другой сусветнай вайны. Няхай жа заступніцтва святога Станіслава і сёння прынясе дар міру Еўропе і ўсяму свету, асабліва Украіне і Блізкаму Усходу”, - пажадаў Францішак.
 

08 мая 2024, 10:38