Пошук

Папа падлеткам з Генуі: дзядулі і бабулі – добрыя і мудрыя людзі

11 мая 2024 года Францішак сустрэўся ў Ватыкане з больш за 1000 падлеткаў, якія разам з катэхетамі прыбылі з поўначы Італіі ў Рым. На памяць пра пілігрымку Папа падарыў хлопцам і дзяўчатам ружанцы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Напярэдадні канфірмацыі генуэзскія падлеткі здзейснілі традыцыйную пілігрымку ў Рым. Узнагародай за васьмігадзінную паездку на аўтобусе стала сустрэча з Францішкам, якая прайшла на плошчы святой Марты ў Ватыкане.

"Стаміліся ад падарожжа?"- спытаў ён гасцей. "Не!"- адказалі дзеці хорам. Папа прывітаў іх і папрасіў выканаць якую-небудзь песню, заклікаўшы не хаваць свой энтузіязм і радасць, а пашумець, як гэта робяць дзеці.

Затым Францішак папрасіў гасцей ад яго імя прывітаць бацькоў, бабуль і дзядуляў. "Дзядулі і бабулі – мудрыя і добрыя людзі. Перадайце ім прывітанне, добра?" - сказаў ён, развітваючыся і благаслаўляючы дзяцей.

11 мая 2024, 15:04