Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: ватыканскія законы павінны адпавядаць сучасным нормам

Папа напісаў прадмову да зборніку “Ватыканскія кодэксы і крымінальныя законы”, якая выйшла ў выдавецтве Libreria Editrice Vaticana пад рэдакцыяй Прамотара справядлівасці Дзяржавы Ватыкан Алесандра Дзідзі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

У кнізе прадстаўлены сістэматызаваны і арганічны збор крымінальных законаў, якія дзейнічаюць у Ватыкане з 1929 года. Святы Айцец падкрэсліў, што такія зборнікі вельмі карысныя для практыкуючых юрыстаў, якія выконваюць сваю працу ва ўсё больш глабалізаваным свеце.

“Нястрымны працэс інтэграцыі прававых сістэм і супрацоўніцтва, якое для развіцця грамадства і міру паміж народамі патрабуецца ад асобных дзяржаў пры павазе асаблівасцяў кожнай з іх, робіць усё больш неабходным шырокае і ўзаемнае веданне норм, з дапамогай якіх яны рэгулююць вобласці, у якіх ажыццяўляюць свой суверэнітэт”, - напісаў Папа.

Гаворачы аб крымінальна-працэсуальнай сістэме Ватыкана, якая на працягу амаль стагоддзя будавалася на аснове тэкстаў, якія дзейнічалі ў Каралеўстве Італія ў 1929 годзе, Папа ў заключэнне нагадаў аб шматлікіх абнаўленнях, “неабходных для таго, каб яна заўсёды ішла ў нагу з часам і адпавядала каштоўнасцям, якія падзяляюцца самымі сучаснымі прававымі сістэмамі”.
 

21 снежня 2024, 09:03