Францішак моліцца за ахвяр тэракта ў Магдэбургу
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Папа Францішак з трывогай прыняў паведамленне пра тэракт, у выніку якога некалькі чалавек загінулі і многія былі паранены. Яго Святасць раздзяляе боль пацярпелых. Ён запэўнівае ўсіх ахвяр у сваёй духоўнай блізкасці. У той жа час, ён дзякуе ўсім, хто працуе і падтрымлівае пацярпелых у гэты цяжкі момант. Папа Францішак моліцца за загінулых і даручае людзей Хрысту, нашай надзеі, святло Якога ззяе ў цемры. Ён ад усяго сэрца моліцца аб Божых падтрымцы і суцяшэнні для ўсіх”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме.
Пяць чалавек загінулі і каля 200 атрымалі траўмы ў выніку наезду аўтамабіля на поўнай хуткасці на людзей на калядным кірмашы ў Магдэбургу. Трагедыя здарылася ўвечары 20 снежня 2024 года.